Мы открылись!
Наконец-то открылся неофициальный сайт движения "За свабоду".
Свабода — галоўная маральная і фізычная каштоўнасьць, якая
дадзеная кожнай жывой істоце ад нараджэньня. Васіль Быкаў
Мы ня можам чакаць, што ад дэспатызму да свабоды нас перанясуць на пярыне. Томас
Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША
Самае вялікае рабства — не валодаючы свабодай, лічыць сябе свабодным. Гётэ,
нямецкі пісьменьнік, філёзаф
Тыя, хто гатовы аддаць сваю свабоду, каб набыць нетрывалую абарону ад небясьпекі,
не заслугоўвае ні свабоды, ні бясьпекі. Бэнджамін Франклін, амэрыканскі палітык
Ніхто ня можа быць зусім свабодным, пакуль усе не свабодныя. Гэрбэрт Спэнсэр,
ангельскі філёзаф
Чалавечаму грамадзтву неабходная інтэлектуальная свабода — свабода атрыманьня і
распаўсюду інфармацыі, свабода бесстароньняга бязстрашнага абмеркаваньня,
свабода ад ціску аўтарытэту і забабонаў. Такая трайная свабода думкі — адзіная
гарантыя ад заражэньня народу масавымі мітамі, якія ў руках вераломных
крывадушнікаў-дэмагогаў лёгка пераўтвараюцца ў крывавую дыктатуру. Андрэй
Сахараў
Калі свабода зьнікла, яшчэ застаецца краіна, але Айчыны ўжо няма. Франсуа
Шатобрыян, французскі пісьменьнік
Званьне свабоднага чалавека даражэй за ўсё. Эўрыпід, старажытнагрэцкі паэт,
драматург
Ня ўсе тыя свабодныя, хто сьмяецца над сваімі ланцугамі. Готгальд Лесінг,
нямецкі публіцыст, драматург
Добра робяць толькі тое, што робяць у свабодзе. Шарль Монтэск’е, французскі
філёзаф, пісьменьнік
Свабода азначае адказнасьць. Вось чаму большасьць людзей баіцца свабоды. Бэрнард
Шоу, ангельскі драматург
Свабода — гэта ўсьвядомленая неабходнасьць. Фрыдрых Энгельс, нямецкі мысьляр,
грамадзкі дзяяч
Свабода ў сапраўднасьці і азначае заўсёдны выбар паміж альтэрнатывамі і, што
яшчэ важней, свабодны выбар патрабуе стварэньня новых альтэрнатываў... але
заўсёды існуе пэўны кошт свабоды — высілкі, рызыка, трывога. Нежаданьне плаціць
гэты кошт і робіць людзей несвабоднымі. Рымантас Кочунас, летувіскі навуковец,
прафэсар
Дзе Дух Гасподні, там свабода. Апостол Павал
Хто шукае ў свабодзе што-небудзь, акрамя самой свабоды, створаны для рабства.
Алексіс де Таквіль, французскі сацыёляг, гісторык і палітык
Чалавек раб таму, што свабода цяжкая, рабства ж лёгкае. Мікалай Бярдзяеў,
расейскі філёзаф
Свабода задушаная і зноў здабытая супраціўляецца больш зацята, чым свабода, якой
ніколі нічога не пагражала. Цыцэрон, старажытнарымскі палітык, філёзаф
Свабода — гэта чарадзейная лямпа; калі чалавек кранае яе з этычным захапленьнем,
дык для яго ўзьнікае Бог. Сэрэн К’еркегор, дацкі філёзаф
Ня можа быць вольным народ, які прыгнятае іншыя народы. Сіла, патрэбная яму для
падаўленьня іншага народу, у рэшце рэшт заўсёды зварочваецца супраць яго самога.
Фрыдрых Энгельс, нямецкі мысьляр, грамадзкі дзяяч
Чалавек асуджаны на свабоду. Жан Поль Сартр, французскі філёзаф, пісьменьнік
Толькі той варты жыцьця і свабоды, хто штодня за іх ідзе на бой. Ёган Гётэ,
нямецкі пісьменьнік, філёзаф