Движение "За свабоду"

Кампанія "За Свабоду!" пачала разгортвацца ўвосень 2005 г., як ініцыятыва без начальнікаў і падначаленых, якая працуе праз абмен ідэямі, досьведам і ведамі.

 

Мы шчасьлівыя праз тое, што за гэты нядоўгі час змаглі дапамагчы многім нашым суайчыньнікам у той ці іншай форме далучыцца да змаганьня за Свабоду. Мы радыя, што прапанаваны намі сымбаль акрылённай Свабоды прызналі сваім практычна ўсе, хто жадае вызваленьня нашай краіны. Мы ганарымся праведзенымі акцыямі, найбольш заўважнай зь якіх, напэўна, быў канцэрт "За Свабоду" 18 сакавіка.

 

Мы дзейнічаем для таго, каб кожны хто верыць, што Свабода - гэта падставовая каштоўнасьць, змог бы праявіць сябе свабодным чалавекам, мы нікога нікуды не "запісываем" і не навязваем кіраўніцтва, а замест гэтага прапануем веды, матэрыялы і ідэі. Такім самым чынам мы будзем працаваць і надалей, улічваючы вашыя прапановы.

 

У той жа час, мы верым, што ў цяперашні час вельмі важная каардынацыя дзеяньняў ды згуртаваньне сілаў, таму мы вітаем ініцыятыву па стварэньні руху "За Свабоду!" і зьбіраемся дапамагаць ягонаму станаўленьню.

 

На наш погляд, рух можа стаць полем для ўзаемадзеяньня і ўзаемадапамогі розных суб'ектаў (партыяў, грамадзкіх структураў, групаў грамадзян і асобных грамадзянаў), якія аб'яднаныя адзінай мэтай, лідэрам і стратэгіяй.

 

Нашай агульнай галоўнай мэтай зьяўляецца дэмакратызацыя Беларусі. Аб'яднаныя адной мэтай і адзінай стратэгіяй розныя суб'екты выконваюць розныя функцыі. Так, напрыклад, арганізацыя кампаніяў палітычнага характару - у першую чаргу задача палітыкаў, праца з рознымі групамі насельніцтва – у асноўным, функцыя грамадзкіх арганізацыяў, для малых груп і для тых, хто не імкнецца структуравацца, бліжэй спантанныя акцыі. Узаемадзеяньне (узаемнае інфармаваньне і ўзгадненьне плянаў) і салідарнасьць зьяўляюцца абавязковымі ўмовамі эфэктыўнай працы.

 

 

Заўвага! Як стала вядома, палітычная кааліцыя ў мэтах юрыдычнай бясьпекі вырашыла адмовіцца ад назвы «Рух за свабоду!» на карысьць «палітычнай кампаніі «За свабоду!». Хаця гэта і стварае пэўную блытаніну з назвамі, у гэтым ёсьць і пэўны сымбалічны сэнс: грамадзянская кампанія «За свабоду!», палітычная кампанія «За свабоду!» і проста грамадзяне Беларусі, якія змагаюцца за свабоду – усё гэта і ёсьць наш агульны рух ЗА СВАБОДУ, дзе кожны самастойна абірае мэтады дасягненьня нашай агульнай мэты.

 

Нас з вамі шмат! Мы – ЗА СВАБОДУ!

 

На главную

Hosted by uCoz